35-ая гадавіна смерці Хосэмарыі Эскрывы

Беларусь

 25 чэрвеня 2010 г., напярэдадні 35-ай гадавіны смерці Хосэмарыя Эскрывы, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў за яго св. Імшу ў мінскай архікатэдры. Мітрапаліт нагадаў у сваёй гаміліі, што імкненне да дасканаласці – гэта перш за ўсё імкненне да святасці, і галоўнае заданне Касцёла – весці вернікаў да святасці. На погляд арцыбіскупа, адной з такіх асобаў з’яўляецца св. Хосэмарыя Эскрыва – заснавальнік “Opus Dei”. У пачатку XX стагоддзя Эскрыва разумеў, што пакліканне да святасці - гэта прызначэнне не толькі духоўных асобаў, але і свецкіх. Да святасці можна імкнуцца не толькі будучы святаром ці членам манаскай супольнасці, але таксама - простым чалавекам, які працуе на фабрыцы, у школе, ва універсітэце, у шпіталі.