Пілігрымка “Віцебск – Полацк”

Беларусь

З 7 да 11 ліпеня 2010 г. адбылася XVI штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка “Віцебск-Полацк” пад дэвізам «Ісці за Хрыстом — пад покрывам Багародзіцы». Гэты шлях мучаніка Язафата Кунцэвіча — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да полацкай катэдры — пілігрымы прайшлі за 4 дні. У нядзелю 11 ліпеня б.г. закончылася пілігрымка святочнай літургіяй, галоўным цэлебрантам якой быў апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.