Першая Парафіяда Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі

Беларусь

З 18 да 21 жніўня 2010 г. у Івянцы адбывалася першая парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У спаборніцтвах прынялі актыўны ўдзел 8 камандаў: з Маладзечна, Ракава, Дзяржынска, Каменя, Налібокаў, Дзераўной, Рочавіч і Івянца. Традыцыйна парафіяда падзялялася на тры часткі: тэатр, святыня і стадыён. Першае месца заняла каманда з Ракава.