Даследаванне Новага Запавета

Беларусь

 2 верасня 2010 г. у Мінску пачаў сваю работу V Усходнееўрапейскі сімпозіум даследчыкаў Новага Запавета. Канферэнцыя з’яўляецца пятай сустрэчай, прысвечанай развіццю супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж праваслаўнымі, каталіцкімі і пратэстанцкімі даследчыкамі Новага Запавета. Папярэднія сімпозіумы праходзілі ў Румыніі (1998 г. 2000 г.), Балгарыі (2001 г.), Расіі (2005 г.). Тэма сёлетняга сімпозіума – гэта “Евангелічны вобраз Езуса Хрыста ў касцёльнай традыцыі і ў навуцы, прысвечанай даследаванню Бібліі”. Гэты форум паўстаў дзеля прадстаўлення ролі біблістыкі ў кантэксце сучаснай універсітэцкай навукі і яе сацыяльнага значэння ў сучаснай Еўропе.