Maгніфікат - 2010

Беларусь

11 верасня 2010 г. у Глыбокім завяршыўся VI Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм “Maгніфікат”.
    Гран-пры атрымаў фільм “Дзённік горнага святара” (Monotrope, Італія). Аўтары сцэнарыю - Стэфано Саверыёні, П’етра Альбіна. Рэжысёр - Стэфано Саверыёні. Прыз атрымала лепшая тэлепраграма “Блакадная вера” (“Калекцыя Інакенція Іванова”, Расія). Аўтар сцэнарыю - Інакенцій Іваноў. Рэжысёры – Мар’яна Бірукова, Інакенцій Іваноў. Лепшы дакументальны фільм “Прытулак” (Грузінтэлефільм, Грузія) атрымаў прыз. Аўтар сцэнарыю і рэжысёр - Роланд Барашвілі.
Падрабязней аб фестывалі і яго выніках на старонцы фестываля www.signis.by