Памолімся разам са знакамітымі людзьмі

Дзіцячы куточак

Божа, я прашу не аб цудах і не аб міражах, а аб сіле на кожны дзень. Навучы мяне «мастацтву» маленькіх крокаў. Зрабі мяне назіральным і вынаходлівым, каб у неаднастайнасці будняў своечасова засяродзіцца на адкрыццях і вопыце, якія мяне ўсхвалявалі. Навучы мяне правільна распараджацца часам майго жыцця. Падары мне тонкае пачуццё, каб адрозніваць першараднае ад другараднага. Я прашу аб сіле для страманасці і меры, каб па жыцці я не лунаў і не спаўзаў, а разумна планаваў свой дзень, мог бы бачыць вяршыні і далі, і хоць зрэдку знаходзіў бы час для асалоды мастацтвам. Дапамажы мне зразумець, што мары не могуць быць дапамогай: ні мары пра мінулае, ні мары пра будучыню. Дапамажы мне быць тут і цяпер і ўспрыняць гэтую хвіліну як самую важную.
    Усцеражы мяне ад наіўнай веры, што ўсё ў жыцці павінна быць гладка.
Падары мне яснае ўсведамленне таго, што цяжкасці, падзенні і няўдачы з’яўляюцца звычайнай часткай жыцця, дзякуючы якой мы сталеем.
    Нагадвай мне, што сэрца часта спрачаецца з розумам. Пашлі мне ў патрэбны момант таго, у каго хопіць мужнасці сказаць мне праўду з любоўю! Я ведаю, што шматлікія праблемы вырашаюцца, калі нічога не рабіць для гэтага, таму навучы мяне цярпенню. Ты ведаеш, як нам неабходна сяброўства. Дапамажы мне быць годным гэтага самага выдатнага і далікатнага падарунку лёсу. Дай мне багатую фантазію, каб у патрэбны момант, час, у месца моўчкі ці гучна падарыць камусьці неабходнае цяпло. Зрабі мяне чалавекам, здольным разумець тых, хто застаўся на «дне» жыцця.
    Усцеражы мяне ад боязі прапусціць штосьці ў жыцці. Дай мне не тое, чаго я сабе жадаю, а тое, што мне сапраўды неабходна.
   
Навучы мяне «мастацтву» маленькіх крокаў.

Антуан дэ Сэнт-Экзюперы