Чалавек ішоў па беразе і раптам убачыў хлопчыка, які падымаў штосьці з пяску і кідаў у мора. Чалавек падышоў бліжэй і ўбачыў, што хлопчык паднімае з пяску марскія зоркі, якіх падчас прыліву выкінула на марскі бераг. Яны былі з усіх бакоў. Здавалася, на пяску – мільёны марскіх зорак.
- Навошта ты кідаеш гэтыя марскія зоркі ў ваду? – спытаў чалавек, падыходзячы бліжэй.
- Калі яны застануцца на беразе да заўтрашняй раніцы, то пачнецца адліў, і яны загінуць, – адказаў хлопчык, не спыняючы свайго занятку.
- Але гэта проста глупства! – закрычаў чалавек. – Азірніся! Тут мільёны марскіх зорак, бераг проста ўсеяны імі. Твае старанні нічога не зменяць!
Хлопчык падняў марскую зорку, кінуў яе ў мора і сказаў:
- Не, мае старанні зменяць вельмі многае для гэтай зоркі.
Тады чалавек таксама падняў зорку і кінуў яе ў мора. Потым яшчэ адну. Праз нейкі час на пляжы было мноства людзей, кожны з якіх паднімаў і кідаў у мора зорку. І калі ўстала сонца, то на пляжы не засталося ніводнай нявыратаванай зоркі.