Казка пра светлячка
Дзіцячы куточак
Аднойчы мама і маленькі хлопчык ішлі па ўскраіне лесу. Узяўшы ў сваю далоньку маленькага жучка, хлопчык зацікаўлена спытаў:
– Матуля, што гэта за жучок?
– Гэта светлячок. Нягледзячы на тое, што ён маленькі, ён можа выпраменьваць святло.
Хлопчык здзівіўся і спытаў:
– Як гэта?
– Светлячок – гэта дзіця святла, але свеціца ён толькі ноччу. Калі іншыя жучкі спяць, ён асвятляе шлях тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Светлячкоў не так многа, каб асвятліць ноч, але калі яны запальваюць свае ліхтарыкі, людзям здаецца, што гэта каштоўныя камяні, раскіданыя па зямлі.
†
– Як добра быць светлячком! – сказаў хлопчык. – Я таксама вельмі б хацеў стаць светлячком.
– Не сумуй, маё сонейка, – сказала мама, ласкава ўзяўшы маленькую далоньку сына ў сваю руку, – калі чалавек дорыць радасць і дабро іншым людзям, ён нясе з сабой святло. Чым больш добрых спраў ён здзяйсняе, тым мацней разгараецца ў ім гэтае святло.
Такіх людзей цяжка разглядзець у натоўпе, іх можна адчуць толькі душою, таму што іх ліхтарыкі – гэта іх залатыя сэрцы, а агонь у іх светлы і цёплы. Яны сапраўды дзеці Святла.
Нясі іншым людзям дабро і станеш “светлячком”!