Гульні і забавы

Дзіцячы куточак


   Перад пачаткам гульні папрасіце дапамогі ў сябра або дарослага. Той, хто вам дапамагае, разрэжа фотаздымак на столькі кавалкаў, колькі ёсць удзельнікаў гульні. Гэтыя кавалачкі павінны быць больш-менш той жа самай велічыні і быць як галаваломка-мазаіка. Калі вы не знойдзеце ні аднаго фотаздымка, то можна выразаць які-небудзь малюнак з газеты ці часопіса. Але ніхто з вас не можа бачыць гэтага фотаздымка ці малюнка! Той, хто дапамагае, дае кожнаму з вас кавалачак, які вы павінны наклеіць на ліст паперы ў любым месцы. Кожны з вас цяпер павінен намаляваць цэлы малюнак вакол выразанага кавалка. Не сядайце вельмі блізка адзін да аднаго, каб вы не змаглі падглядзець у лісток іншага. Толькі калі ўсе закончаць сваю працу, то можна параўнаць, якія розныя малюнкі вы намалявалі на аснове аднаго і таго ж самага выразанага кавалачка. Задумайцеся, як мог выглядаць арыгінал.