Што такое Таварыства Жывога Ружанца?

Задай пытанне

Таварыства Жывога Ружанца ўзнікла ў 1826 годзе ў Ліёне (Францыя). Сёння па ўсім свеце яно налічвае звыш дзевяці мільёнаў членаў. Мэта Таварыства – ажывіць ружанец, сабраць пад яго штандарам як мага больш людзей. Задачай Таварыства з’яўляецца тое, каб да яго належала хаця б 15 чалавек. На сённяшні дзень, пасля таго, як Папа Ян Павел II увёў Таямніцу святла, для таго, каб узнікла Таварыства Жывога Ружанца, неабходна 20 чалавек. Яны ўтвараюць т.зв. Ружу. Кожны член Ружы абавязаны штодзённа адмаўляць адзін дзесятак ружанца і разважаць адну таямніцу на працягу месяца. Звычайна члены Таварыства раз на месяц абменьваюцца таямніцамі. Так супольна моліцца 20 чалавек. Такім чынам штодзённа адгаворваецца цэлы ружанец і разважаюцца ўсе таямніцы. Кожны член Ружы мае такую ж заслугу, як калі б ён адгаварыў цэлы ружанец. Не адгаварыць таямніцы – гэта не грэх, а страта заслугі. Мэтай Таварыства Жывога Ружанца з’яўляецца падтрымка малітвай, духоўнай і матэрыяльнай ахвярай місійнай дзейнасці Касцёла.
Жывы Ружанец існуе амаль ва ўсіх парафіях нашай дыяцэзіі. Важна, каб як мага больш вернікаў належала да Жывога Ружанца, каб праз штодзённую ружанцовую малітву змяняць сябе і свет да лепшага. Часцей за ўсё ў парафіях закладаюцца т.зв. Жаночыя ружы. Мы таксама заахвочваем да таго, каб узнікалі таксама Ружы мужчынскія, моладзевыя і дзіцячыя. Папа Пій XII назваў ружанец “адзіным выратаваннем свету”.