Шматвечная хрысціянская традыцыя звязвае нараджэнне Езуса Хрыста з днём 25 снежня 1 г. да н.э., але вынікі гістарычных даследаванняў (якія вядуцца ад XIX стагоддзя) пярэчаць гэтай традыцыі. Верагодней усяго Езус Хрыстус нарадзіўся паміж 8 і 4 г. да н.э. ці ў 2 г. да н.э. Калі ідзе гаворка пра дакладную дату, то дадзеныя з Евангелля (пастухі і статак пад чыстым небам) выключаюць зімовую пару.
Адзіныя крыніцы, якія дазваляюць прыблізна вызначыць час нараджэння Езуса, гэта два Евангелля Навага Запавету: св. Мацвея і св. Лукі. Іншыя новазапаветныя Евангеліі нічога на гэтую тэму не ўзгадваюць. Праблема, з якой спатыкаюцца гісторыкі, што даследуюць абедзве крыніцы, гэта разыходжанні ў гэтых версіях. Згодна з Евангеллем паводле св. Мацвея (Мц 2, 1), Езус нарадзіўся яшчэ калі жыў цар Ірад, а ў Евангеллі паводле св. Лукі (Лк 2, 1) Езус нарадзіўся падчас перапісу насельніцтва, калі ўладаром Сірыі быў Квірыній. З іншых крыніц мы ведаем, што Ірад памёр у 4 г. да н.э., а Квірыній правёў перапіс насельніцтва на мяжы 6 і 7 гадоў н.э. †