Ці можа католік звяртацца за дапамогай да астэапата?

Задай пытанне

Людское здароўе ўразлівае. Спакон вякоў чалавек рознымі спосабамі спрабуе абараніць сябе ад слабасці, старасці і нават смерці. Гэты факт паспрыяў узнікненню альтэрнатыўнай медыцыны і працягвае выклікаць з’яўленне розных метадаў тэрапіі ў яе межах.
Адзін з іх – астэапатыя, або дыягностыка і лячэнне захворванняў з дапамогай “умелых рук”, што палягае на г. зв. “цэласным падыходзе”. Увага акцэнтуецца на тым, што чалавек – адно фізічнае, духоўнае і псіхалагічнае цэлае, і гэтыя плоскасці нельга раздзяляць. Астэапаты мяркуюць, што мануальнае ўздзеянне на арганізм можа паўплываць на розум і дух.
    Вядома, пры сутыкненні з пэўнай хваробай трэба браць пад увагу ўсяго чалавека, але цэласны падыход не заўсёды з’яўляецца правільным. Так, некаторую немач можна “вымасаваць” і вылечыць з дапамогай масажу. Напрыклад, перамагчы боль у плячах або змякчыць перанапружанне цягліц. Аднак нельга замяняць мануальным уздзеяннем традыцыйную медыцыну там, дзе яна неабходна. Калі гаворка ідзе пра дэпрэсію, прычынай узнікнення якой напэўна не з’яўляецца здранцвелая мышца, варта звярнуцца да лекавых сродкаў. На рэчы трэба глядзець з мудрасцю. Не ленавацца аналізаваць, дзе корань хваробы ляжыць на паверхні, дзе глыбей, а дзе проста па