◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Грэмзе з нагоды Імянінаў хочам перадаць самыя шчырыя пажаданні: мноства прыгожых, спакойных, сонечных і благаславенных дзён, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія, шмат сілаў і стойкасці ў нялёгкай душпастырскай паслузе, дароў Святога Духа.
Душпастырства настаўнікаў, выхавацеляў і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Шаноўны ксёндз-пробашч
Віктар Велівіс! З нагоды 10-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, здароўя на доўгія гады і душэўнага супакою.
Удзячныя парафіяне з Грандзічаў
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Андрэй Казлоўскі, Ян Сарэла, Павел Калеснік, Павел Астукевіч, Віктар Велівіс!
Віншуем Вас з 10-ай гадавінай святарскіх пасвячэнняў і шчыра жадаем Вам здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, людской зычлівасці, штодзённай радасці. Няхай добры Бог, якому Вы даверыліся, апякуецца Вамі, Божая Маці ахоўвае ад зла, а святарская праца прынясе прыгожы плён.
Ксёндз Валенцій Хведук
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч
Уладзімір Гуляй! Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам апекі Марыі Панны, дароў Святога Духа і Божага благаславення, здароўя на доўгія гады, радасных дзён, добрых людзей на жыццёвым шляху. Мы ўдзячны Вам за тое, што Вы распальваеце веру ў душах іншых. Вашае адданне свайму пакліканню, дабрыня і спачуванне – прыклад для нас. Мы дзякуем за памяркоўнасць, дапамогу і падтрымку, за апеку над нашым касцёлам.
З малітвай калектыў медработнікаў з Лідскага раённага шпіталю
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч
Уладзімір Гуляй! Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя, доўгіх і радасных гадоў жыцця, каб Бог памнажаў сілы, а анёл-ахоўнік і Марыя Панна заўжды былі побач. Няхай прыклад Вашай высокай культуры, інтэлігенцыі, міласэрнасці і шчырай службы Богу будзе ўзорам для шматлікіх пакліканняў. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за пастаянную апеку над парафіянамі і святыняй.
Касцёльны камітэт і парафіяне
з Ліды – Фары
◊◊◊
Паважаны айцец-дзекан, пробашч Караль Барнась! Віншуем Вас з 50-ці годдзем святарскіх пасвячэнняў і перасылаем самыя сардэчныя пажаданні і падзякі за 20 гадоў святарскай паслугі ў Вялікіх Эйсмантах. Няхай заўжды добры Бог адорыць Вас ласкамі, а Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй
мацярынскай апекі.
III ордэн імя св. Францішка
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч
Антоній Казлоўскі! З нагоды Імянінаў шчыра жадаем Вам здароўя на доўгія гады і Божага благаславення. Няхай Божая Фацімская Маці, якая валадарыць у нашай парафіі, апякуецца Вамі і выпрошвае для Вас у свайго Сына неабходныя ласкі. Мы дзякуем за старанную працу ў нашай парафіі, за добрае сэрца і мудрыя рады.
З малітвай парафіяне з вёскі Малінавая
|
◊◊◊
Шаноўны айцец Андрэй Врублеўскі! З нагоды 5-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і дня Нараджэння мы перасылаем Вам самыя прыгожыя пажаданні:
Прымі нашыя пажаданні,
ойча наш любімы,
Бо ўсімі ты – вельмі шанаваны.
Сёння гарачыя малітвы
ўзносім ля алтара:
Няхай келіх горычы здалёк Цябе абміне,
Каб жыў спакойна на гэтай слёз даліне,
З Божай дапамогай у здароўі і шчасліва,
Мог доўга працаваць
на гэтай Божай ніве,
Колькі зоркаў ясных стварыў Бог на небе,
Столькі шчасця, ойча, мы жадаем Табе.
Сям’я, якая Цябе любіць
◊◊◊
Паважаны ксёндз-дзекан Ян Гавецкі!
Віншуем Вас з 20-ці годдзем святарскіх пасвячэнняў і сардэчна жадаем Вам здароўя, спакойных дзён, цярплівасці ў душпастырскай працы. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць Вас і ўмацуе. Мы ўдзячны Вам за працу ў нашым касцёле.
Парафіяне з Іўя
◊◊◊
Вялебны ксёндз Андрэй Садоўскі! Віншуем Вас з 30-ці годдзем святарскіх пасвячэнняў. Няхай добры Бог узнагародзіць Ваша добрае і пакорнае сэрца і ўсцеле Ваш святарскі шлях самымі прыгожымі кветкамі, а нястомная праца на святарскай ніве прынясе шчодры плён. Няхай Марыя Панна апякуецца Вамі няспынна, каб нічога не засмуціла яснай усмешкі, што выпраменьваецца з сэрца і той вялікай дабрыні, якой адорваеце кожнага,каго сустрэнеце на сваім шляху. Няхай Святы Дух нясе Вас на крыллях радасці. Супакою ў сэрцы і шчасця, а Вашыя святарскія сэрца, Слова і прыклад будуць узорам для пераймання. Жадаем Божага благаславення і сілаў на доўгія гады святарства.
З малітвай і вялікай павагай вернікі з Пабэрнардынскага касцёла ў Гродне
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Андрэй Казлоўскі! Віншуем Вас з 10-ці годдзем святарскіх пасвячэнняў і сардэчна жадаем Вам моцнага здароўя, Божага благаславення, душэўнага супакою, зычлівых людзей і шматлікіх Божых ласкаў. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, падтрымлівае ў кожную хвіліну жыцця, Святы Дух асвятляе шлях, а Маці Міласэрнасці апякуецца Вамі.
Удзячныя парафіяне з Малой Бераставіцы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Уладзіслаў Сурвіла! З нагоды святарскіх пасвячэнняў сардэчна жадаем здароўя, радасці, плённай святарскай працы, людской зычлівасці, паблажлівых вернікаў.
Ксёндз Андрэй і ўдзячныя парафіяне з Малой Бераставіцы
◊◊◊
Шаноўная сястра Яніна!
Віншуем Вас з Імянінамі!
Няхай Бог дасць нашай сястры лёс шчаслівы і багаты,
Няхай пад ногі сястры сцеле напрыгажэйшыя кветкі,
Няхай кожны дзень будзе шчаслівы, здаровы і радасны.
Няхай Бог дасць шмат сілаў для працы ў складаных умовах.
Жыві сто гадоў і больш!
Удзячныя вернікі з Жытарадзі
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Павел Шанчук! Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам Божага благаславення, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны на кожны дзень святарскай паслугі.
Жыві сто гадоў і больш!
Удзячныя парафіяне з Гожы і Пералому
|