◊◊◊
Паважаны ксёндз Пётр Вішнеўскі! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння. Няхай добры Бог асвятляе сваёй ласкай і адорвае моцным здароўем. Няхай Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі, а святы Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
Удзячныя парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Шаноўны айцец Багуслаў Вуйтовіч! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі
і жадаем усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці, душэўнага спакою, добрых і сардэчных людзей побач. Мы дзякуем Вам за ахвярную працу на карысць Бога і людзей, клопат
пра парафію, добрыя словы і ўчынкі.
З малітвай III ордэн, касцёльны камітэт, хор і моладзь з Гальшанаў
|
◊◊◊
Паважаны дзекан, айцец Вальдэмар Слота! Віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем Вам усіх Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, душэўнага спакою, сардэчных людзей навокал і няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны.
Вернікі з Вялікай Бераставіцы з парафіі Перамянення Пана
◊◊◊
Выражаем спачуванне і жаль паважанаму ксяндзу Крыштофу Янасу, злучаючыся з Вамі ў малітве, з-за адыходу да Божага дому дарагога бацькі.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
|