◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, добразычлівых і шчырых людзей навокал, сталай апекі Няйсвяцейшай Панны Марыі і шмат ласкаў ад Збавіцеля свету.
З малітвай вернікі з Паўднёвага
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Алег Дуль! З нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Вам, каб Вас заўсёды акружалі прамяні Божай Міласэрнасці і апека Найсвяцейшай Маці. Жадаем таксама здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.
Удзячныя парафіяне з касцёла Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаны ксёндз Яцэк Маркель! Віншуем Вас з Днём нараджэння. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, радасці, штодзённых поспехаў, сіл і стойкасці ў душпастырскай паслузе, усіх Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай прыклад Вашай веры, шчырасці і ахвярнасці будзе добрым узорам для пераймання.
З малітвай былыя парафіяне з Зэльвы, сем’і Трумеяў і Раманчукоў з Гродна
◊◊◊
Паважаны айцец Казімір Мурава! З нагоды Дня нараджэння перасылаем Вам сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы, шчодрага плёну на Божай ніве. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і Анёл-ахоўнік вядуць Вас шчаслівым шляхам, а Святы Дух адорвае ўсімі дарамі.
Былыя парафіяне з Дзятлаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады, радасці, цярплівасці, усіх Божых ласкаў, душэўнага супакою і спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас у святарскім служэнні, а Маці Божая вядзе найпрыгажэйшымі сцежкамі жыцця. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за ахвярную працу ў нашым касцёле.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, сілы ў штодзённай душпастырскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, добрых людзей навокал і прыгожага плёну на Божай ніве.
Вернікі з парафіі Шылавічы
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: добрага здароўя, радасці і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай Бог, які паклікаў Цябе да святарства, адорвае ўсімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй мацярынскай апецы.
Родныя
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды надыходзячага Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Панны Марыі, доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, душэўнага супакою, сілы, цярпення і стойкасці на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей здзяйсняюцца ўсе Вашы высакародныя планы і намеры.
Касцёльны хор з Міхалішак
|
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцы Святога Духа, усіх Божых ласкаў, сталай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень жыцця, а таксама здароўя, сілы, радасці, надзеі, моцнай веры і добразычлівых людзей навокал.
Парафіяльная рада касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ і верныя парафіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Юрый Грыцко! У Дзень нараджэння жадаем Вам шмат сіл у рэалізацыі Божых планаў, стойкасці ў пераадольванні цяжкасцей. Няхай побач з Вамі заўсёды будуць гарачыя, шчырыя людскія сэрцы, якія прыбліжаюць Хрыста бліжнім і шануюць чалавечую годнасць. Дзякуем за адданую працу ў нашай парафіі. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас, а Святы Дух пранікае ў глыбіню сэрца і прыносіць радасць, суцяшэнне і дні, напоўненыя Яго дарамі.
Парафіяне касцёла НПМ у Слоніме
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў і шмат радасных хвілін. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўжды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуліць да свайго сэрца. Няхай Бог агорне Вас сваёй міласэрнасцю і адорыць ласкамі, а сваёй моцай і сілай робіць святым кожны дзень Вашага жыцця. Няхай Вам добра будзе з намі І будзе шмат шчаслівых дзён. Хай Сэрца Пана бласлаўляе Ваш кожны момант і жыццё.
Парафіяне з парафіі св. Роха
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, супакою і радасці ад выканання працы. Дзякуем за Божае слова, ахвярнасць і добразычлівасць.
Паравіяне вёскі Лапушна
◊◊◊
Дарагой сястры Марыі Стасевіч з нагоды Дня нараджэння жадаем радасці, шчасця, супакою, плённай працы на Божым шляху, выбраным Вамі. Няхай Езус Хрыстус, Збавіцель усяго свету, вядзе Вас па гэтым шляху, а Яго Маці, Марыя, увесь час апекуецца Вамі.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Дарагой сястры Філатэі Ціхановіч з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус адорвае Вас добрым здароўем і вялікай сілай у Божай працы. Дзякуем Вам за тое, што Вы несяце дзецям Божае слова.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу словы спачування і шчырага жалю ў сувязі з адыходам у вечнасць роднай Сястры Ірэны перасылаюць, злучаныя ў малітве,
вернікі Гродзенскай дыяцэзіі і супрацоўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Шаноўнай спадарыні Марыі Болуць і ўсёй сям’і Болуцяў у цяжкую хвіліну развітання з дарагім Мужам і Бацькам Мечыславам словы спачування і жалю перасылаюць
сябры і супрацоўнікі газеты “Слова Жыцця”
|