7 лістапада 2021 года

Ад шчырага сэрца

16 лістапада. БМ ВОСТРАБРАМСКАЙ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Вячаславу Матукевічу
з нагоды імянін сардэчна жадаем Божага бласлаўлення на святарскім шляху, дароў Святога Духа для адданай службы Богу і людзям, няспыннай апекі Панны Марыі, стойкасці ў штодзённай працы, надзеі ў сэрцы, моцнага здароўя і зычлівых людзей навокал.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дудаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Вітольду Чургану
з нагоды імянін ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, сіл, шчасця, радасці, стойкасці ў святарскай паслузе, добрых і зычлівых людзей побач, Божага бласлаўлення і апекі Панны Марыі. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзмітрыю Несцеру
з нагоды дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем, святлом і радасцю, а Маці Божая заўсёды дапамагае, вядзе найлепшай сцежкай да святасці і прытуляе да свайго мацярынскага сэрца.
З малітвай і павагай парафіяне з капліцы Вінцукі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Ластоўскаму
з нагоды 20-ай гадавіны святарскага пасвячэння ад шчырага сэрца жадаем доўгіх гадоў жыцця, радасці, шчасця, моцнага здароўя і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны дзень прыносіць толькі добрыя навіны, трывогі і смутак не закранаюць сэрца, паслуга будзе доўгай, а міласэрны Бог шчодра ўзнагароджвае за яе. Няхай Маці Божая, якая даручыла свайго Сына ў Вашы рукі, заўсёды абараняе сваёй мацярынскай любоўю, а Езус бласлаўляе Вашу святарскую паслугу.
З малітвай і павагай вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Кузьмічу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: патрэбных сіл, супакою ў сэрцы, Божай дапамогі ва ўсіх ініцыятывах. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае дапамога Святога Духа і апека Маці Божай, а добры Езус няхай валадарыць у Вашым святарскім сэрцы і адорвае патрэбнымі ласкамі. Дзякуем Вашай маме за сына святара.
Ружанцовыя колы, апостальства “Маргарытка”, моладзь і парафіяне з Новага Двара
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Аляксандру Мацкевічу
з нагоды 20-ай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, Божай апекі і дапамогі, людской добразычлівасці і цудоўнага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Бог. Няхай Святы Дух напаўняе Вас патрэбнымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы заступнік маюць у сваёй апецы.
Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Кудэрку
з нагоды гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шмат Божых ласкаў, добразычлівых людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу, шмат сіл і стойкасці ў душпастырскай працы. Няхай добры Бог і Найсвяцейшая Маці дадуць Вам усё, што неабходна.
Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату
Вітольду Лазавіцкаму
з нагоды імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не пакідаюць, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Бог штодзённа адорвае Вас сваімі шчодрымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы заступнік нястомна апекуюцца.
Былыя парафіяне з Галавенчыцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Віктару Захарэўскаму
з нагоды 15-ай гадавіны святарскага пасвячэння жадаем моцнага здароўя, супакою, радасці, здзяйснення ўсіх мар, стойкасці на святарскім шляху. Няхай Ваша сэрца надалей застаецца добрым і адкрытым для Бога і людзей. Няхай кожны дзень прыносіць Вам толькі добрыя весткі, сэрца не кранаюць трывогі і смутак, а агень- чык дабрыні, запалены Панам Богам у Вашым сэрцы, гарыць на працягу ўсяго жыцця. Няхай Усемагутны за ўсё Вас узнагародзіць.
Парафіяне касцёла св. Юрыя ў Варнянах і капліцы св. Філамены ў Вароне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзянісу Бразінскаму
з нагоды 5-ай гадавіны святарскага пасвячэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, сіл, аптымізму, душэўнага супакою, шчодрых дароў Святога Духа і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх далонях, бласлаўляе кожны ваш дзень, а Маці Божая клапатліва атуляе сваёй апекай. Шчыра дзякуем за абраную Вамі дарогу, за паслугу ў сакрамантах, за кожную добрую справу і за час, прысвечаны нам.
Літургічная служба алтара парафіі свсв. апап. Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Радзюку
з нагоды 17-ай гадавіны святарскага пасвячэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, здзяйснення мар, запалу ў працы, сіл і стойкасці на выбраным шляху, а таксама нястомнай радасці. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас кожны дзень, Святы Дух адорвае сваімі шчодрымі дарамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя моцна трымае за руку і з мацярынскай любоўю вядзе па жыцці.
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Віктару Захарэўскаму
з нагоды 15-ай гадавіны святарскага пасвячэння складаем самыя сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, душэўнага супакою, моцнай веры, аптымізму і шмат радасці ў святарскай паслузе. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае Божая любоў, Святы Дух адорвае сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці нястомна чувае над Вамі.
Вернікі з Раготна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзмітрыю Несцеру
з нагоды дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, апекі Маці Божай, стойкасці ў пакліканні, моцы Святога Духа ў працы, непахіснай надзеі, душэўнага супакою, усмешкі, Божай радасці, а таксама прыгожага і шчодрага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Бог.
Вернікі капліцы Сураж
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзянісу Бразінскаму
з нагоды 5-ай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і радасцю ў душпастырскай паслузе. Шчыра дзякуем за мудрыя навукі і імкненне наблізіць нас да Бога. Молімся, любім, паважаем і ганарымся Вамі!
Удзельніцы руху “Маці ў малітве”