20 год Гродзенскай дыяцэзіі (17)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
2002 год
16 лістапада - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату алюмнам VI курса Гродзенскай ВДС.
17 лістапада - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы касцёл у Доцішках (дэк. Радунь).
19-20 лістапада - Алюмны VI курса разам з ксяндзом прэфектам Уладзімірам Гуляем па традыцыі здзейснілі падзячную пілігрымку ў Вострую Браму.
30 лістапада - Асвячэнне новага парафіяльнага дома ў Індуры. Яго здзейсніў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
†
1 снежня - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новую капліцу Божай Міласэрнасці ў Свіслачы (дэк. Гродна-Захад).
4 снежня - У парафіі Вішнева (дэк. Смаргонь) адышоў у вечнасць кс. пробашч Юзаф Кісель, які выконваў тут душпастырскую службу з 1940 года.
8 снежня - Кансэкрацыя касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў парафіі Ліда-Слабодка. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт з Масквы.
14 снежня - У будынку Дыяцэзіяльнай Курыі ў Гродне адбылося XV Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
15 снежня - Яго Эмінэнцыя кс. кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады па справах еднасці хрысціян, наведаў Гродна і адправіў урачыстую св. Імшу ў катэдральнай базіліцы.