20 год Гродзенскай дыяцэзіі (18)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
2003 год
6 студзеня - Урачыстай св. Імшой, якую ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч, у гродзенскай катэдры распачалася вечная адарацыя.
17 студзеня - Адышоў да Бога па вечную ўзнагароду кс. бп Эдвард Самсэль, пастыр Элцкай дыяцэзіі і шматгадовы выкладчык ВДС у Гродне.
9 – 16 лютага - Ксяндзы біскупы прынялі ўдзел у пілігрымцы ў Рым да парогаў Апосталаў.
15 сакавіка - У катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату чатыром выпускнікам Гродзенскай ВДС.
†
2 – 4 мая - У Смаргоні адбылася Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Яе дэвізам былі словы Езуса: “Гэта Маці твая” (Ян 19, 27).
24 мая - Прэзбітэрый Гродзенскай дыяцэзіі папоўніўся шасцю новымі святарамі. У катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант святарства.
25 мая - Пасвячэнні дыяканату і прэзбітэрату ў Супольнасці айцоў піяраў. Іх узяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч у парафіяльным касцёле ў Шчучыне.
17 чэрвеня - У Навагрудку адбылася эксгумацыя астанкаў слугі Божай сястры Маргарыты (Людвікі Банась) у навагрудскую фару Перамянення Пана.
7 – 9 ліпеня - Адбыўся III Дыяцэзіяльны фестываль рэлігійнай песні “Te Deum Laudamus”.