28 снежня – 1 студзеня - ў Ратэрдаме адбылася
сустрэча моладзі, арганізаваная супольнасцю братоў з Taize.
1 мая - распачацце перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага ў гродзенскай катэдры.
6 – 8 мая -
Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранава.
13 мая - ў касцёле Звеставання НПМ вернікі сталі сведкамі
накладання кароны на фігуру Маці Божай Фацімскай. †
28 мая - ў гродзенскай катэдры адбыліся
святарскія пасвячэнні, якія ўдзяліў пастыр дыяцэзіі кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Пасвячэнні прэзбітэрату прынялі 3 выхаванцы ВДС у Гродне: кс. Аляксандр Вілюшкевіч з Ашмян, кс. Артур Валчкевіч з Ліды (пар. Святой Сям’і) і кс. Ян Коўш з Тракеляў.
1 чэрвеня - адбыўся
I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад дэвізам “Засей зерне любові”.
13 чэрвеня - ва ўрачыстасць св. Антонія, у парафіяльным касцёле ў Адэльску ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам са шматлікімі вернікамі дзякаваў за
30 гадоў святарскай службы.
13 – 16 чэрвеня - адбылася
III Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў Гродне.
8 і 9 ліпеня - Марыйны санктуарый у Тракелях сабраў вялікую колькасць прыхільнікаў Найсвяцейшай Панны Марыі. На
ўрачыстасць прыбыло 16 пешых груп – звыш 2000 пілігрымаў.
15 ліпеня - Святы Айцец Бенедыкт XVI прызначыў Яго Эксцэленцыю ксяндза арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскім нунцыем у Беларусі.
5 жніўня - ва ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай, падчас св. Імшы ў гродзенскай катэдры быў
урачыста адкрыты і асвечаны галоўны алтар.
14 жніўня - ў Беліцы (дэк. Іўе) адбылося
асвячэнне новага касцёла. Яго асвяціў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.
10 верасня - ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі быў
урачыста распачаты чарговы, дваццаць другі, акадэмічны год.
18 верасня - Каля тысячы вернікаў з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі вырушылі ў пілігрымку
да Маці Божай Яснагурскай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. Гэтая пілігрымка з нагоды пачатку навучальнага і катэхетычнага года робіцца ўсё больш папулярнай сярод дзяцей і моладзі Гродна.
7 кастрычніка - Даць сведчанне таго, што
Ружанец з’яўляецца малітвай маладых, а таксама злучыць моладзь некалькіх гарадоў у малітоўным адзінстве – вось мэты арганізатараў ружанцовай малітвы праз тэлефон, якая адбылася ў Фарным касцёле.
8 кастрычніка - У парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Дзевятоўцы адбыліся
пасвячэнні дыяканату рэдэмптарыста Эдуарда Петэльчыца.
9 кастрычніка - Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў у Гродне адзначала 10-годдзе свайго існавання.
Урачыстасць адбылася ў Пабрыгіцкім касцёле.
15 кастрычніка - парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне, якой апекуюцца айцы рэдэмптарысты, адзначыла адзін з найважнейшых дзён у сваёй гісторыі:
асвячэнне касцёла.
5-годдзе існавання
Акадэмічнага душпастырства “OPEN” у Гродне.
29 кастрычніка - ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся
навуковы сімпозіум, прысвечаны 20-годдзю Гродзенскай дыяцэзіі і 70-годдзю пакутніцкай смерці св. Максімільяна Марыі Кольбэ.
8 снежня - На свята Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фарным касцёле адбыліся
пасвячэнні ў дыяканы пяці навучэнцаў Гродзенскай ВДС.