Mоладзь збіраецца на еўрапейскую сустрэчу

Дыяцэзія

У гэтым годзе моладзь нашай дыяцэзіі з Гродна, Ліды і Смаргоні вырушыць на хрысціянскую сустрэчу маладых людзей у Познані, якую 32-і раз арганізуюць браты з супольнасці Taize. 29 снежня б.г. каля 200 асобаў прыедзе ў Познань аўтобусамі і цягнікамі. На 2 студзеня 2010 г. запланавана вяртанне, пасля якога ўдзельнікі гэтай сустрэчы раскажуць чытачам пра свае ўражанні на старонках нашай газеты.
    З 1978 г. экуменічнай супольнасцю Taize арганізоўваюцца еўрапейскія сустрэчы. Апошння з іх у Бруселі сабрала ў снежні і студзені 2008\2009 г.г. каля 40.000 яе ўдзельнікаў.