80-ці годдзе ксяндза-пралата Ежы Лявінскага

Дыяцэзія

9 студзеня 2010 г. у 8.15 у капліцы ВДС у Гродне была ажыццёўлена св. Імша з нагоды 80-ці годдзя з дня нараджэння ксяндза-пралата Юрыя Лявінскага, прафесара ВДС у Гродне. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Падчас гаміліі ксёндз Юзаф Станеўскі, рэктар ВДС у Гродне, дзякуючы шаноўнаму юбіляру за адданую працу на Панскай ніве і клопат пра інтэлектуальнае развіццё семінарыстаў, нагадаў пра найважнейшыя моманты святарскага шляху ксяндза-пралата.