Традыцыйнае калядаванне моладзі

Дыяцэзія

У парафіі імя Беззаганнага Зачацяя НПМ (Гродна - Паўднёвы) існуе традыцыя калядавання амаль з пачатку яе ўтварэння. У перыяд Божага Нараджэння моладзь пераапранаецца ў бэтлеемскіх герояў і наведвае дамы парафіянаў, дзелячыся з імі радасцю, супольна спяваючы калядныя песні і дзелячыся аплаткамі. У гэтым годзе маладыя сужэнствы разам з дзецьмі вырушылі ў цэнтр горада, каб ля святочнай ёлкі падзяліцца радасцю, якая сыходзіла з-за Нараджэння Хрыста з жыхарамі горада над Нёманам.