Сустрэча кансэкраваных асобаў

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
1 лютага 2010 г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне была цэлебравана св. Імша, на якую сабраліся сёстры і браты з розных ордэнаў, члены свецкіх інстытутаў з нашай дыяцэзіі, каб падчас супольнай малітвы аднавіць свае абяцанні Богу і падзякаваць за дар свайго паклікання. Запальваючы напярэдадні дня Кансэкраванага жыцця свечкі – сімвал ахвяры, несучы іхняе святло ва ўрачыстай працэсіі, асобы, прызваныя да кансэкраванага жыцця, прыгадалі нам таксама момант унясення Езуса ў ерузалімскую святыню, дзе Ён быў названы Святлом Свету. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам св. Імшы і ўзначаліў працэсію са свечкамі ў той урачысты дзень. У гаміліі ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, звяртаючыся да сабраных ля алтара братоў і сёстраў з розных манаскіх ордэнаў, зазначыў, што жыццё жадае ад іх безупыннай ахвяры, самаадданасці, цярплівасці і высілку. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, дзякуючы кансэкраваным асобам за плённую працу ў гродзенскім Касцёле, заклікаў іх, каб яны, незалежна ад даверанай ім місіі, захоўвалі ў сэрцы прымат кансэкраванага жыцця.