Сапоцкін. Дэканальнае прадстаўленне калядных песень

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
31 студзеня 2010 г. у парафіі імя Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне прайшоў VI дэканальны з’езд, на якім 12 калектываў з усіх парафій дэканату Сапоцкін прадстаўлялі калядныя песні. Перад выступленнем усе ўдзельнікі сабраліся на св. Імшы, якую цэлебраваў ксёндз-дзекан Вітальд Лазавіцкі.
    У мясцовым Доме культуры, дзе праходзіў канцэрт, у той дзень прыйшло некалькі соцен чалавек, каб разам з удзельнікамі да позняга вечару радасным спевам праслаўляць Народжанага Хрыста. На заканчэнне канцэрту ўсе ўдзельнікі атрымалі ласункі і кнігі дыяцэзіяльнага выдавецтва.