З малітвай да святога Казіміра

Дыяцэзія

  4 сакавіка 2010 г. каталіцкі Касцёл на Гродзеншчыне адзначаў свята св. Казіміра-каралевіча – заступніка Гродзенскай дыяцэзіі. У гэты ж дзень у парафіях, названых імем гэтага святога: у Першамайску (дэканат Ліда), у Путрышках (дэканат Гродна-Усход), ва Усялюбе (дэканат Навагрудак) і ў Ліпнішках (дэканат Іўе) урачыста прайшло патранальнае свята. З гэтай нагоды у парафіяльных касцёлах былі цэлебраваны адпустовыя св. Імшы. Ксёндз-рэдактар Павел Салабуда быў галоўным цэлебрантам літургіі ў Путрышках, а. Юзаф Макарчык абвясціў гамілію. У сваім казанні гэты францысканец заахвочваў шматлікіх вернікаў, якія сабраліся ў святыні, браць прыклад са святога Казіміра. Урачыстая св. Імша дзеля ўшанавання свайго заступніка была ажыццёўлена таксама і ў капліцы ў Галавічполі (дэканат Шчучын).