Перадача рэліквій сёстраў-назарэтанкаў у Каліш

Дыяцэзія

  5 сакавіка 2010 г. супольнасць сёстраў імя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту адзначала 10-ую гадавіну беатыфікацыі сёстраў-назарэтанкаў, мучаніцаў з Навагрудку. Напярэдадні гэтай падзеі іхнія рэліквіі былі перададзены ў санктуарый св. Юзафа ў Каліш (Польшча). Па запрашэнню біскупа Станіслава Напяралы, ардынарыя Калішскай дыяцэзіі, гэта здзейсніў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.У сваёй гаміліі ён расказаў пра жыццё благаславёных сёстраў. Шматлікія госці з Польшчы, сёстры з супольнасці імя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту з Беларусі і з Рыму прыехалі на ўрачыстасць.