Святы – у Іўі

Дыяцэзія

  Па традыцыі ў Вялікую пятніцу сотні жыхароў Іўя прайшлі вуліцамі горада, каб увекавечыць шлях мукі Пана. У гэтым годзе ў Крыжовым шляху ўдзельнічала рэкордная колькасць вернікаў. Духоўныя асобы, працаўнікі службы аховы здароўя, настаўнікі і моладзь неслі шасціметровы крыж з капліцы імя св. Барбары на каталіцкіх могілках у парафіяльны касцёл імя апосталаў Пятра і Паўла. У Пальмовую нядзелю прайшоў у Іўі чацвёрты парафіяльны конкурс пальмаў. Ксёндз-дзекан мае намер правесці ў будучым годзе дэканальны конкурс пальмаў.