Вуліцамі Гродна

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
  Вечарам 27 сакавіка напярэдадні XXV Сусветнага дня моладзі ў Гродне адбыўся Крыжовы шлях Езуса Хрыста ў другі раз. А напярэдадні яго была цэлебравана св. Імша ў катэдральнай базыліцы, галоўным цэлебрантам якой быў ксёндз Ян Кучынскі, а казанне абвясціў кс. Антоній Грэмза. У ім ішла размова пра тры асноўныя моманты ў жыцці сучаснай моладзі: пра ролю веры, любові і крыжа. Ксёндз Антоній пачаў Крыжовы шлях, а правялі яго маладыя людзі з акадэмічнага душпастырства “Open” з Гродна. Біскуп Аляксандр Кашкевіч і ксяндзы-душпастыры моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі прысутнічалі разам з маладымі людзьмі. Галоўная тэма разважанняў гучала так: “Шлях моладзі – перайманне Хрыста”. Гэтае велікапоснае набажэнства сабрала звыш 1000 вернікаў.
    У працэсіі Крыжовага шляху маладыя людзі трымалі паходні і крыж, які, каб лепш зразумець муку Хрыста, неслі па чарзе маладыя асобы з паасобных парафій. Крыжовы шлях вёў вернікаў праз Савецкую плошчу да касцёла імя Адшукання Святога Крыжа. На заканчэнне перад сабранымі ў святыні выступіў біскуп Аляксандр і ўдзяліў ім сваё благаславенне.