Першая св. Імша ў новай капліцы абласной бальніцы

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
17 красавіка 2010 г. у абласной бальніцы ў Гродне была цэлебравана першая ўрачыстая св. Імша ў новай капліцы. Яе галоўным цэлебрантам быў біскуп Аляксандр Кашкевіч, які і асвяціў капліцу імя святых Космы і Дам’яна, першых вучняў Хрыста і дактароў. Падчас казання ксёндз Антоній Грэмза падкрэсліў, што капліца будзе дапамагаць хворым, якія знаходзяцца ў шпіталі, вылечыць душу і аблегчыць цялесныя цярпенні. На заканчэнне св. Імшы была запалена вечная лямпачка, якая будзе сімвалізаваць пастаянную прысутнасць Хрыста ў капліцы і быў зачытаны дэкрэт біскупа аб стварэнні капліцы. Пасля св. Імшы біскуп асвяціў палаты чацвёртага бальнічнага корпусу. Прадстаўнікі гродзенскіх абласных і мясцовых уладаў прысутнічалі на ўрачыстасці. Варта падкрэсліць, што капліца была добраўпарадкавана, дзякуючы добразычлівасці галоўнага ўрача гродзенскай абласной бальніцы Святаслава Савіцкага.