3 мая – у Гродне

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
Ва ўрачыстасць НМП Каралевы Польшчы апоўдні ў гродзенскай катэдры адбылася ўрачыстая св. Імша. Кардынал Казімір Свёнтэк быў яе галоўным цэлебрантам, а канцэлебравалі - наступныя біскупы: Аляксандр Кашкевіч, Антоній Дзям’янка і Казімір Велікаселец. Айцец Анджэй Шчупал CSsR абвясціў гамілію, галоўнай думкай якой была роля Божай Маці ў жыцці кансэкраваных асобаў. Пасля св. Імшы святары, сёстры з манаскіх ордэнаў, вернікі і дзеці павіншавалі біскупа Аляксандра з імянінамі і пажадалі яму ўсяго самага найлепшага.
У ВДС у Гродне прайшоў дзень духоўных сустрэчаў для святароў і сёстраў з манаскіх ордэнаў, якія працуюць у нашай дыяцэзіі. Айцец Анджэй Шчупал СSsR правёў для святароў канферэнцыю на тэму: “Святар – кансэкраваная асоба”, а а. Юзаф Макарчык OFMConv прачытаў сёстрам даклад на тэму: “Тытулы, якія належаць Божай Маці”.
    Вечарам ў Пабэрнардынскім касцёле прайшла ўрачыстая св. Імша за Айчыну. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў яе галоўным цэлебрантам. Ксёндз Антоній Грэмза абвясціў гамілію пра значэнне Божай Маці ў жыцці палякаў. На св. Імшы прысутнічалі прадстаўнікі генеральнага консульства Польшчы ў Гродне на чале з новым генеральным консулам Анджэем Хадкевічам, які павіншаваў біскупа Аляксандра з яго імянінамі.