Сустрэча душпастырства чыгуначнікаў ў Гродне

Дыяцэзія

25 красавіка б.г. апоўдні ў касцёле імя Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (м-н Дзевятоўка) адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды Сусветнага дня малітваў за прызванні. Айцец Станіслаў Станеўскі CSsR, душпастыр гродзенскіх чыгуначнікаў, быў яе галоўным цэлебрантам. Пасля св. Імшы працаўнікі чыгункі з Гродна і Парэчча, якія сабраліся на набажэнства, адправіліся на велікодную святочную сустрэчу. Консул Польшчы ў Гродне Ян Срока з жонкай былі яе ганаровымі гасцямі. Падчас сустрэчы была абмеркавана праблема ўдзелу дэлегацыі з душпастырства чыгуначнікаў у Гродне ў Міжнародным кангрэсе каталіцкіх чыгуначнікаў у Будапешце.