Навіны з ВДС у Гродне

Дыяцэзія

Згодна з традыцыяй ВДС у Гродне ў нядзелю 25 красавіка б.г., якую называюць таксама нядзеляй Добрага Пастыра, алюмны выязджалі ў парафіі дыяцэзіі, каб сустрэцца з міністрантамі і моладдзю. Яны дзяліліся прызнаннямі аб сваім уласным прызванні і расказвалі пра жыццё і традыцыі семінарыйнай супольнасці. Падчас кожнай св. Імшы алюмны разам з вернікамі маліліся за новыя і шматлікія святарскія пакліканні.
    Набліжаецца заканчэнне акадэмічнага году. У сувязі з гэтым 26 красавіка б.г. алюмны семінарыі прыступілі да залікаў, якія будуць допускам да экзаменацыйнай сесіі, што пачнецца 17 мая.