Канферэнцыя ў Гродзенскім універсітэце імя Я. Купалы

Дыяцэзія

22 – 23 красавіка б.г. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы прайшла рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Шлях да навукі”. Арганізаваў яе факультэт гісторыі і сацыялогіі гэтай навучальнай установы з нагоды 55 –ці годдзя студэнцкага гістарычнага кружка “НіКа”. Алюмны ВДС з Гродна прачыталі рэфераты па некаторых праблемах веравызнання ў гісторыі Беларусі па запрашэнню ўладаў універсітэта. Сярод дакладчыкаў былі таксама студэнты праваслаўнай акадэміі імя Кірыла і Мяфодзія з Мінска, а таксама - прадстаўнікі грэка-каталіцкага Касцёла.