У цэнтры ўвагі – справы веравызнання

Дыяцэзія

27 красавіка б.г. факультэт гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы арганізаваў дыскусійную сустрэчу па праблемах веравызнання ў гісторыі Беларусі. Выкладчыкі і маладыя навукоўцы гэтай навучальнай установы мелі магчымасць выслухаць меркаванні прадстаўнікоў хрысціянскіх касцёлаў з Гродна, якія датычыць паасобных тэмаў і іхнія адказы на пастаўленыя пытанні. Ксёндз Антоній Грэмза прадстаўляў гродзенскі каталіцкі Касцёл. Гэты святар закрануў тэму “Напрамкі і метадалогія даследаванняў хрысціянства ў Беларусі”.