З канцэртамі ў Польшчы

Дыяцэзія

  15 красавіка б.г. хор “Cantate Domino” з парафіі імя Божай Міласэрнасці з Гродна адкрыў урачыста ў Лодскай архікатэдры Вясеннія дні арганнай і камернай музыкі. Аднак першы канцэрт з-за жалобы быў прысвечаны ахвярам катастрофы самалёта пад Смаленскам, а вечар пачаўся дзесяцімінутным малітоўным чуваннем. У Лодзі хор атрымаў магчымасць запісаць свой другі дыск. Затым харавы калектыў “Cantate Domino” выступіў з жалобным канцэртам на плошчы ля гарнізоннага касцёла ў Вроцлаве, а таксама - у касцёле аа. францысканцаў у Варшаве. Новы дыск гэтага харавога калектыву можна набыць у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4.