Дзеля вылячэння душаў хворых людзей

Дыяцэзія

З 20 красавіка б.г. згодна з дэкрэтам біскупа Аляксандра Кашкевіча капеланам Гродзенскай абласной бальніцы быў назначаны ксёндз Аляксандр Пятровіч. Яго галоўнае заданне – сакрамэнтальная дапамога хворым і падтрымаць, умацаваць іхнія душы сардэчнымі размовамі. Мы інфармуем, што ў капліцы бальніцы св. Імшы будуць ажыццяўляцца ад панядзелку да суботы ўключна у 14.30, а ў нядзелі – у 12.30. Пры неабходнасці можна пазваніць да кс. Аляксандра Пятровіча па тэлефоне: (+375) 33 3118296.