Унясенне рэліквій святога Антонія

Дыяцэзія

13 чэрвеня 2010 г., у дзень успаміну пра святога Антонія Падуанскага ў парафіі імя Беззаганнага Зачацця НМП у Квасоўцы адбылося ўрачыстае ўнясенне рэліквій святога, якое здзейсніў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Да гэтай ўрачыстасці парафія рыхтавалася, адгаворваючы Навэнну на працягу дзевяці першых аўторкаў месяца (з 6 кастрычніка 2009 г. да 1 чэрвеня 2010 г.). Біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў св. Імшу, а кс. прафесар Раман Катлімоўскі бліжэй пазнаёміў вернікаў у сваім казанні са святым Антоніем Падуанскім і адзначыў, што сёння прыклад святых заахвочвае і нас быць адданымі Богу.
    Падчас св. Імшы быў асвечаны спецыяльна падрыхтаваны хлеб (635 булачак - столькі чалавек налічвае парафія). Згодна з традыцыяй у гэты дзень асвячаецца «хлеб святога Антонія» – такім спосабам згадваецца пра дзейнасць святога на карысць бедных і пакрыўджаных.