50 год святарскай паслугі кс. Эрнэста Будына

Дыяцэзія

17 чэрвеня 2010 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў манаскую каплічку ў манаскім доме айцоў-сарцанаў (супольнасць ксяндзоў імя Найсвяцейшага Сэрца Езуса) у мікрараёне Вішнявец. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел правінцыяльны вікарый SCJ ксёндз Дарый Саламон, браты-сарцане, якія працуюць у Беларусі, а таксама ксёндз-прафесар Раман Катлімоўскі i консул польскага кансульства ў Гродне пан Ян Срока. Біскуп Аляксандр павіншаваў ксяндза Эрнэста Будына SCJ, пробашча парафіі імя Божай Міласэрнасці з 50-ці гадовым юбілеем святарскай паслугі. У сваёй гаміліі правінцыяльны ксёндз-вікарый наблізіў постаць юбіляра, паказваючы яго разнастайную душпастырскую дзейнасць у Польшчы і ў Беларусі, дзе ён працуе ўжо на працягу 20 гадоў.