Пілігрымка Гродна - Тракелі

Дыяцэзія

28 чэрвеня 2010 г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне св. Імшой у 9.00 пачалася XII пешая пілігрымка ў дыяцэзіяльны санктуарый імя Тракельскай Божай Маці. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам літургіі. Айцец Юзаф Макарчык OFM Conv. абвясціў гамілію, у якой ён звярнуў увагу паломнікаў на некаторыя прынцыпы, якія абавязваюць пілігрымаў падчас малітоўнай вандроўкі: між іншым на тое, што падчас паломніцтва неабходна засяродзіць увагу перш за ўсё на ўнутраным жыцці. А паколькі пілігрымка з’яўляецца супольным падарожжам, то трэба таксама вучыцца заўважаць іншых і быць гатовым ім дапамагчы - аб гэтым нагадаў а. Юзаф. На заканчэнне св. Імшы біскуп Аляксандр паблагаславіў пілігрымаў. У паломніцтве прыняло ўдзел каля 200 асобаў.