550-годдзе парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве

Юбілей

1460 г. - у Поразаве Ян Ягінтовіч Рымвід заснаваў касцёл НПМ і забяспечыў яго ўсім неабходным. 1668 г. – ксёндз Бэнэдыкт Жухорскі будуе новую драўляную святыню. Гэты касцёл быў спалены, верагодна, падчас ваенных дзеянняў Паўночнай вайны. 1715 г. – ксёндз Ян Янкоўскі і ксёндз Казімір Круповіч пабудавалі новы касцёл Унебаўзяцця НПМ. 1767 г. – генерал літоўскіх войск Тышкевіч адбудаваў касцёл св. Апосталаў Пятра і Паўла пасля пажару. 12 мая 1797 г. 1828 г. 1828 г. – ксёндз Міхал Грабавецкі і Ксаверый Завіша з дапамогай парафіян пабудавалі мураваны касцёл. 29 верасня 1829 г. – ксёндз Тарвід, ваўкавыскі дзекан, асвяціў касцёл св. Міхала-Арханёла. 1958 -1988 г.> – у парафіі не было святара. 1 мая 1990 г. – поразаўская парафія была даверана клопатам аа. францысканцаў паводле дэкрэта біскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
25 верасня ў Поразаве (Ваўкавыскі дэканат) адбыліся ўрачыстасці ў сувязі з 550-годдзем утварэння парафіі. Галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы быў біскуп Казімір Велікаселец (дапаможны біскуп з Пінска), які таксама звярнуўся да сабраных з гаміліяй. У сваім пастырскім слове біскуп прыгадаў гісторыю поразаўскай парафіі і заахвоціў вернікаў не баяцца стаць святымі. Па прыкладах св. Станіслава Косткі і Божага Слугі Яна Паўла II кожны чалавек можа ў XXI стагоддзі жыць шчасліва, слухаючы голас Бога.
    Падчас св. Імшы біскуп удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі вялікай групе парафіян з Поразава і зычыў, каб святыня заўсёды былы поўнай. Святары і вернікі, якіх у гэты дзень шмат сабралося ў касцёле, спявалі ўдзячнае «Te Deum». Айцец пробашч Станіслаў Садоўскі OFM Conv. свой зварот да верных распачаў словамі: «Дзякуйце Богу, не гасіце Духа» – а ў гэты прыгожы дзень было за што дзякаваць Богу. Душпастыр заклікаў таксама сваіх вернікаў, каб яны з яшчэ большым запалам збіраліся ў вельмі прыгожай поразаўскай святыні. Падчас урачыстасці сабраным была прадстаўлена кніга «550 гадоў рымска-каталіцкай парафіі ў Поразаве» (па-польску і беларуску) з уступам біскупа Аляксандра Кашкевіча, якую напісаў а.др Юзаф Макарчык OFM Conv. Заахвочваем усіх набыць гэтую кнігу, якая распавядае пра гісторыю поразаўскай парафіі.
Слова ксяндза-біскупа Аляксандра Кашкевіча, Біскупа Гродзенскага

   Чалавек у сваёй гісторыі імкнуўся да стварэння грамадскіх структур, якія б гарантавалі яму бяспеку і далі магчымасць самаразвівацца. У каталіцкім Касцёле такой асноўнай грамадскай структурай, якая дае бяспеку і магчымасць развіцця, з’яўляецца парафія. У Дэкрэце аб апостальстве свецкіх Apostolicam actuositatem чытаем: “Парафія дае наглядны прыклад супольнага апостальства, канцэнтруючы ў адно разнастайныя людскія асаблівасці, што існуюць у яе межах, і прывівае іх ва ўсеагульнасць Касцёла”.
    У 2010 годзе мы святкуем 550-годдзе парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве. Паводле архіўных дадзеных, яна паўстала ў 1460 годзе з фундацыі Яна Рымвіда Ягінтовіча, судзебнага старасты лідскага і брэсцкага, спадкаемца Поразава.
    Гэтая парафіяльная супольнасць праз стагоддзі была вернай Крыжу і Евангеллю. Сваю вернасць Хрысту яна неаднойчы пацвярджала ў розныя перыяды бурных падзей. Тое, што вернікі змаглі захаваць скарб веры, было вялікай заслугай іх душпастыраў – святароў, якія змаглі прывіць любоў да Касцёла.
    У Дэкрэце аб святарскіх задачах у Касцёле Christus Dominus напісана: “У выкананні абавязку навучання задачай пробашча з’яўляецца абвяшчэнне Божага Слова ўсім вернікам, каб, узмоцненыя верай, надзеяй і любоўю, яны ўзрасталі ў Хрысце, а хрысціянская супольнасць давала тое сведчанне любові, якое наказаў Гасподзь. Таксама іх задача - давесці вернікаў праз катэхізацыю да поўнага пазнання таямніцы збаўлення, дастасаванага да кожнага ўзросту”.
    Заахвочваю Вас да падзякі Богу Te Deum laudamus за столькі цудоўных стагоддзяў поразаўскай парафіі, за яе святароў і вернікаў. Няхай чытач затрымаецца над гэтай кнігай, што дапаможа яму ацаніць вялікую ролю нашых продкаў у вернасці Хрысту і Яго Маці. Няхай таксама гэтая кніга стане штуршком для паглыблення ведаў пра гісторыю Касцёла на Гродзеншчыне.