У дзень успаміну св. Цэцылі, апякункi сакральнай музыкі

Актуальна - З жыцця Касцёла

Музычны гурт AVE
Пад канец лістапада, калі мы ўспамінаем пра св. Цэцылію, апякунку сакральнай музыкі і касцёльных музыкантаў, то думаем пра тых, хто сваёй ахвярнай працай даносіць вернікам прыгажосць літургічнай музыкі. Мы ўспамінаем таксама і пра харавыя калектывы, якія ажыўляюць жыццё ў нашых парафіях. Да нашага часу дайшла трапная думка св. Аўгустына: “Хто спявае, той два разы моліцца”. Таму ў сённяшнім нумары газеты “Слова Жыцця” мы хочам крыху расказаць нашым чытачам пра некаторыя дыяцэзіяльныя хоры і калектывы, якія дзякуючы музыцы і спевам уводзяць вернікаў у таямніцы веры.
Вакальна-інструментальны ансамбль “Божая скарбонка”
Звыш 15 гадоў удзельнікі ансамбля “Ave” ВДС з Гродна даносяць Евангелле да людскіх сэрцаў сваімі песнямі. Няспынна музычны гурт суправаджае маладзёжныя краёвыя і замежныя сустрэчы, выступае з канцэртамі падчас пілігрымкаў і парафіяльных урачыстасцяў. У 1995 г. у Беластоку была запісана першая касета пад назвай “Адкрый,Пане, сэрца маё”. З цягам часу свет убачыў чарговыя дыскі: “Tвая Любоў” (2004 г.), “Каб мог ісці за Табой” (2006 г.), “Ufam Ci” (2007 г.), “Poranek” (2008 г.). Напэўна, найлепш клерыкі даносяць да людскіх сэрцаў радаснае сведчанне аб сваёй веры з дапамогай музыкі і спеваў.
 Маладзёжны вакальны ансамбль у мк Гродна-Дзевятоўка
Пры парафіі імя Святой Сям’і ў Лідзе на працягу 10 гадоў існуе вакальна-інструментальны ансамбль “Божая скарбонка”, якім кіруе сястра Кацярына Бучынская. Нягледзячы на тое, што яго склад па розных прычынах штогод змяняецца, калектыў не распадаецца і знаходзіць усё новыя формы выражэння сваёй творчасці. Цяпер у ансамблі спяваюць і іграюць 14 чалавек. Моладзь сустракаецца падчас рэпетыцый, адарацый у кожны чацвер і на нядзельнай св. Імшы – гэта аб’ядноўвае ля Хрыста, прыносіць радасць, унутраны супакой, адкрывае новыя таленты і магчымасці. У гэтым годзе, дзякуючы ахвярнасці парафіянаў, якіх пасля Божага Нараджэння наведаў ансамбль, развясельваючы іхнія сэрцы калядкамі і святочнымі пажаданнямі, былі закуплены новыя музычныя інструменты. “Божая скарбонка” ўдзельнічае ў кангрэгацыях малітоўна-евангелізацыйнага руху “Gloriosa Trinita” у Польшчы, а падчас канікулаў удзельнікі ансамбля былі на рэкалекцыях у Пінарэлі (у Італіі) па запрашэнні малітоўнай групы. У жніўні б.г. маладыя спевакі запісалі свой першы музычны дыск у музычнай студыі ў Ломжы (у Польшчы). Вакальна-інструментальны ансамбль “Божая скарбонка” стараецца ўдасканальваць сваё майстэрства, у чым падтрымлівае іх таксама духоўны апякун ксёндз Юзаф Ганчыц.

Гурт “MAJ” пры парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ у Квасоўцы   Пры парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля ў мікрараёне Дзевятоўка ў Гродне дзейнічае маладзёжны вакальны ансамбль. Сваім спевам і музыкай ўдзельнікі калектыву ўпрыгожваюць маладзёжныя эўхарыстычныя набажэнствы. Пры парафіі існуюць таксама маладзёжны і дзіцячы хоры, якімі апякуюцца айцы-рэдэмптарысты.

    Музычны гурт “MAJ” пры парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ у Квасоўцы быў створаны ў 2008 г. па ініцыятыве мясцовай таленавітай моладзі і пры падтрымцы ксяндза-пробашча Яна Занеўскага. У маі б.г. адбылася прэзентацыя дэбютанцкага дыска ансамбля пад назвай “Жыць! Жыць!” Рэпертуар калектыву складаецца з песень, якія выконваюцца па-руску, польску і нават па-італьянску. Спевакі і музыканты выступалі з канцэртамі ў многіх парафіях Беларусі і ў Польшчы, былі таксама ўдзельнікамі міжнародных фестываляў.