Адноўленая інтэрнэт-старонка

Актуальна - З жыцця Касцёла

Дарагія чытачы!
З новага 2010 году мы змянілі сваю інтэрнэтную старонку. Мы спадзяёмся, што новае графічнае афармленне спадабаецца Вам. Абнавіўся не толькі выгляд старонкі, але на ёй стала больш разнастайных матэрыялаў, якія аблегчаць Вам доступ да матэрыялаў нашай газеты.
Нашай мэтай з’яўляецца тое, каб інтэрнэт-старонка нашай газеты характарызавалася высокай якасцю як у плане графікі, так і даступных на ёй інструментаў і функцыянальнасцяў. Заахвочваем Вас, дарагія чытачы, уключыцца ў рэалізацыю нашых планаў. Мы просім памаліцца ў інтэнцыі нашай рэдакцыі, а таксама дапамагчы як ідэямі, інфармацыяй, так і ў фінансавым плане. Нашым чытачам з розных куткоў свету рэкамендуем карыстацца нашай веб-старонкай. Разлічваем на вашыя ахвярныя сэрцы!

Новая версія сэрвісу характарызуецца сучасным графічным размяшчэннем і высокай функцыянальнасцю. Той, хто заходзіць на нашу інтэрнэтную старонку, без цяжкасці знойдзе на ёй неабходныя інфармацыі, звязаныя з жыццём Касцёла ў нашай дыяцэзіі і ва ўсім свеце. А каб аблегчыць Вашу задачу, інтэрнэт-старонка падзелена на чатыры асноўныя секцыі:
  • Галоўная старонка газеты, пошук і кніга гасцей.
  • Навіны з дыяцэзіі, з Беларусі, з Ватыкану і са свету.
  • Паасобныя раздзелы газеты.
  • Архіў газеты.

Новаўвядзенні, гэта між іншым:
  • Рубрыка “Служаць Богу і людзям” ( са спісам ксяндзоў нашай дыяцэзіі).
  • Літургічны і пайменны календары.
  • Інтэрнэт-апытванне, а таксама асобная рубрыка “З глыбіні сэрца”.
  • Калекцыя фотаздымкаў.

Нашы планы на будучае:
  • Пашырэнне калекцыі фотаздымкаў.
  • Інтэрнэтная бібліятэка.
  • Музычная старонка, з магчымасцю выкарыстання змешчанай на ёй хрысціянскай музыкі.
  • Рубрыка “Кароткія звесткі”, дзе мы спадзяёмся сістэматычна змяшчаць на нашай старонцы навіны з дыяцэзіі.
Давайце разам паклапоцімся аб дабры для кожнай чалавечай душы!