Вялікі чацвер: у гэты дзень
З жыцця Касцёла
Святая Імша хрызма
Урачыстая св. Імша з асвячэннем хрызмы і іншых алеяў. Асвячоныя алеі выкарыстоўваюцца для некаторых сакрамэнта.
Алей хрызмы ўжываецца падчас наступных сакрамэнтаў: Хросту, Канфірмацыі, Святарства, служыць таксама для намашчэння алтара і сценаў касцёла.
Алей хворых – для сакрамэнту Намашчэння Хворых.
Алей катэхумэнаў прымяняецца перад Хростам катэхумэнаў ці дарослых, якія прымаюць гэты сакрамэнт.
Святары канцэлебруюць са сваім біскупам св. Імшу для таго, каб паказаць адзінства Хрыстовага святарства.
†
Падчас гэтай св. Імшы ксяндзы аднаўляюць свае святарскія абяцанні.
Мы запрашаем усіх вернікаў, а асабліва міністрантаў, лектараў
і парафіяльныя хоры ўдзельнічаць у такой св. Імшы, якая будзе цэлебравана ў гродзенскай катэдры ў 10.00.
Хто прыме св. Камунію падчас гэтай св. Імшы,
той можа другі раз у гэты дзень прыняць св. Камунію ў час св. Імшы Вячэры Пана. Святая Імша Вячэры Пана:
- цэлебруецца ва ўсіх касцёлах вечарам,
- пасля гаміліі наступае абрад абмыцця ног выбраным мужчынам (12), што азначае службу і любоў Хрыста,bv
- пасля малітвы і св. Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт заносяць у працэсіі на алтар выстаўлення,
- нашая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту павінна быць доказам удзячнасці за дар Эўхарыстыі, а таксама разважаннем пра апошнія хвіліны жыцця Хрыста перад Яго мукай і смерцю.
Малітва за святароў
Ойча ў небе! Мы даручаем Тваёй апецы нашых душпастыраў, якія падаюць нам Хлеб Божага слова і Эўхарыстычны. Дай ім сілу для працы і айцоўскае сэрца, каб мы маглі дайсці да збавення, дзякуючы іхняй паслузе. Амэн.