Экуменічная пілігрымка

З жыцця Касцёла

Амаль 250 чалавек вырушыла ў панядзелак з Беластока ў Вільню (Літва) ў пешай экуменічнай пілігрымцы ў санктуарый Вастрабрамскай Божай Маці.
    Паломніцтва было арганізована васемнаццаты раз. Яго шлях вядзе праз Беларусь, таму ў Гродне да пілігрымаў далучылася група ў складзе каля 50 – 70 асобаў. Біскуп Аляксандр Кашкевіч прывітаў паломніцтва паміж Астрыном і Новым Дваром. Ён паблагаславіў усіх і прасіў памаліцца перад абразом Вастрабрамскай Божай Маці за Касцёл у Беларусі.
    Як сказаў кіраўнік паломніцтва кс. Войцех Дамброўскі, пра экуменічны характар пілігрымкі сведчыць галоўным чынам тое, што вандроўнікаў прымаюць па дарозе людзі розных веравызнанняў, хоць у паломніцтве прымаюць удзел не толькі католікі.
Паломнікі ідуць з рознымі інтэнцыямі: дзякуючы за дапамогу, просячы аб здароўі і поспехах у школе ці працы.
    А тыя, хто ўдзельнічаў у папярэдніх паломніцтвах, падкрэсліваюць, што ўсюды іх вельмі сардэчна вітаюць і прымаюць. А як успамінаюць пілігрымы: найбольш хвалюючыя сустрэчы адбываюцца ў беларускіх і літоўскіх вёсках. Паломнікі начуюць часта ў прыватных кватэрах, затрымліваюцца не толькі ў каталіцкіх сем’ях, але і праваслаўных.
    У гэтым годзе паломніцкі шлях меў 9 этапаў, у суме даўжыня яго складала 291 кіламетр. 24 жніўня паломнікі дайшлі да Вострай Брамы пасля полудня. У наступны дзень шчаслівыя пілігрымы вярнуліся аўтобусамі ў Беласток і ў Гродна.