Ружанец - гэта наша школа жыцця

З жыцця Касцёла

У кастрычніку Касцёл заклікае нас аддаць пашану Марыі ў святым Ружанцы. Ружанцовая малітва – гэта наша школа жыцця. Яна служыць нам маяком на нашым шляху да неба.
    Пры дапамозе Ружанца мы можам з развагай запланаваць кожную падзею: радасць, смутак, праслаўленне, сведчанне. Нам трэба палюбіць гэтую малітву, бо Ружанец – гэта праяўленне любові да Бога, Хрыста, Касцёла праз Марыю, Маці Божую і нашую Маці.
    Я дзякую Богу за дар гэтай малітвы. Пасля Ружанца, адгаворанага ў касцёле, у капліцы, у дарозе, мы адчуваем глыбокі супакой і радасць. Калі мы ўважліва молімся на пацерках ружанца, з разважаннем таямніц з жыцця Езуса і Марыі, мы становімся навучэнцамі ў школе Евангелля і, як бы, жывём рытмам Божай Любові, прыбліжаючы Божае Валадарства іншым. Таму заахвочваю ўсіх Вас да малітвы на Ружанцы.
    На распачацце ружанцовай малітвы з моладдзю ў гродзенскай катэдры, 7.10.2011