Гатовыя да прыйсця Пана

З жыцця Касцёла

Прыйшоў час прабудзіцца і распачаць усё нанава.
   Паводле прыгожай традыцыі ў нашых касцёлах у кожную нядзелю Адвэнту запальваецца адвэнтавая свечка, якая нагадвае аб хуткім прыйсці Збаўцы. Нашы продкі падчас раратняй святой Імшы, запальваючы свечку, казалі: я гатовы да прыйсця Пана.
   Ці гатовы мы?
    Няхай жа Адвэнт — час чування — сапраўды стане часам радаснай падрыхтоўкі да прыйсця Збаўцы, які здольны змяніць свет на лепшы.