15 гадоў

З жыцця Касцёла

345 нумароў, тысячы артыкулаў, мільёны экзэмпляраў і, што самае галоўнае, дзесяткі тысяч верных Чытачоў. Дакладна 15 гадоў таму, у сакавіку 1997 года, выйшаў першы нумар газеты “Слова Жыцця”.
“Слова Жыцця” – гэта адзіная рэлігійная газета ў Гродзенскай дыяцэзіі. Яна таксама з’яўляецца адным са старэйшых каталіцкіх выданняў у Беларусі. Гэта двухтыднёвік, які выдаецца ў дзвюх моўных версіях: польскай і беларускай. Характар газеты рэлігійна-інфармацыйны. Тэмы, якія тут закранаюцца, вельмі важныя і блізкія кожнаму чалавеку. Яны абмяркоўваюцца на прафесійным узроўні, з разважлівасцю і без пагоні за павярхоўнасцю, эфектнасцю і падманлівым бляскам. Спосаб евангелізацыі, выбраны рэдакцыяй, дае магчымасць кожнаму Чытачу праглядаць газету з даверам да знаёмага, якога цэняць і цікавяцца яго поглядам.