V Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
З жыцця Касцёла
“Пане, дадай нам веры” (Лк 17, 5)
18-21 чэрвеня 2013
Дзеці і моладзь Гродзенскай дыяцэзіі запрашаюцца да ўдзелу ў V Парафіядзе, якая сёлета адбудзецца 18-21 чэрвеня ў Гродне пад дэвізам “Пане, дадай нам веры” (параўн. Лк 17, 5). Спецыяльны камунікат па справе ўдзелу ў гэтай інтэграцыйнай сустрэчы дзяцей і моладзі выдаў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Ніжэй можна пазнаёміцца з праграмай Парафіяды, а таксама знайсці больш дэталёвую інфармацыю па конкурсах трыяды “Святыня”, “Тэатр” і “Стадыён”.
Прымаць групы дзяцей і моладзі традыцыйна будзе парафія Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна-Паўднёвы). †
Умовы ўдзелу: 1. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму. 2. Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі – 15 асоб + 1 апякун абавязкова. (Апекуном можа быць упаўнаважаная пробашчам парафіі асоба, якая мае 18 гадоў. Яна не можа браць удзелу ў дысцыплінах. Без апекуна парафіяльныя групы рэгістравацца не будуць). 3. Удзел у конкурсах: “Святыня”, “Стадыён”, “Тэатр” (біблійны конкурс, конкурс ведаў з гісторыі і жыцця Касцёла, тэатральнае прадстаўленне, песенны конкурс “Sacro Song”, конкурс песні “Музыка маім жыццём”, пластычны конкурс). 4. Конкурсы ў межах парафіяды арганізаваны для дзяўчат і хлопцаў у наступных узроставых катэгорыях: - А: 11-13 гадоў - В: 14-16 гадоў - С: 17-19 гадоў |
|
18.06.2013 (Святыня) 14.00-17.00 – Прыезд груп і рэгістрацыя (пар. Гродна-Паўднёвы) 17.30 – Падрыхтоўка да св. Імшы (прыгатаванне літургіі спеваў, магчымасць скарыстання з сакраманту паяднання) 18.00 – Эўхарыстыя (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч) 19.15 – Чэрвеньскае набажэнства 19.30-21.15 – Засяленне 21.00 – Вячэрні зварот |
19.06.2013 (Святыня-Тэатр) 7.00-7.30 – Сняданак 7.45 – Ранішнія малітвы 8.00 – Выезд аўтамабілямі ў пар. Гродна-Дзевятоўка 9.00 – Св. Імша 10.00-13.00 – Конкурсы 13.00-14.30 – Абед 15.00-19.00 – Конкурсы 19.30 – Вячэра 20.00 – Тэатральны выступ 21.30 – Вячэрні зварот 21.50 – Вяртанне ў пар. Гродна-Паўднёвы |
20.06. 2013 (Святыня-Стадыён) 7.00-7.30 – Сняданак 7.45 – Ранішнія малітвы 8.00 – Эўхарыстыя 9.00 – Выезд на гарадскі цэнтральны стадыён 9.30 – Урачысты пачатак спартыўных конкурсаў 10.00-14.00 – Спартыўныя конкурсы 14.05-15.00 – Абед 15.00-18.30 – Спартыўныя конкурсы 18.40 – Вячэра 19.00 – Выезд са стадыёна 20.00 – Адкрыты вечар 21.40 – Вячэрні зварот 22.00 – Выезд у пар. Гродна-Паўднёвы |
21.06.2013 (Святыня-Тэатр-Святыня) 7.00-7.30 – Сняданак 8.50 – Ранішнія малітвы 9.00 – Эўхарыстыя (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч) 10.30 – Уручэнне ўзнагарод 11.30 – Супольны пачастунак і заканчэнне Парафіяды Правілы ўдзелу ў конкурсах часткі трыяды “Тэатр” 2013 можна прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.grodnensis.by |
|
Праграма “Святыні” Ранішнія малітвы – кожны дзень распачынаецца малітвай (усе павінны ўдзельнічаць і не спазняцца).
Св. Імша – гэта найважнейшы пункт праграмы кожнага дня. Чытанне, псалом, паўсюдную малітву, літургію спеву рыхтуюць ахвотныя ўдзельнікі Парафіяды (апекуны падаюць ахвотных).
Адарацыя Божага слова – кожны дзень будзе адбывацца адарацыя Божага слова, злучаная з чытаннем Евангелля (сустрэча і разважанне над Божым словам, дзяленне сваімі перажываннямі).
Сакрамант паяднання – перад і падчас св. Імшы ёсць магчымасць скарыстацца з сакраманту паяднання.
Вячэрні зварот – кожны дзень заканчваецца вячэрнім зваротам. Тады зноў сустракаемся разам (дзень таксама заканчваецца супольнай малітвай).
План спаборніцтваў у частцы трыяды “Стадыён” 2013
9.30-9.50 – Адкрыццё 10.00-13.00 – Футбол (хлопцы ўсіх катэгорый); валейбол (дзяўчаты ўсіх катэгорый), скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты ўсіх катэгорый) 10.00-11.30 – Бадмінтон (дзяўчаты кат. В), настольны тэніс (дзяўчаты кат. А, С) 11.30-13.00 – Бадмінтон (дзяўчаты кат. А, С), настольны тэніс (дзяўчаты кат. В) 13.00-13.30 – Кіданне мяча (хлопцы ўсіх катэгорый) 13.00-14.00 – Кіданне мяча (дзяўчаты ўсіх катэгорый) 14.00 – Абед 15.00-16.30 – Шашкі (хлопцы кат. В) 15.00-16.30 – Бадмінтон (хлопцы кат. А, С), настольны тэніс (хлопцы кат. В), шашкі (дзяўчаты кат. А, С) 16.30-18.00 – Шашкі (хлопцы кат. А, С) 16.30-18.00 – Настольны тэніс (хлопцы кат. А, С), бадмінтон (хлопцы кат. В), шашкі (дзяўчаты кат. В) 16.00-16.30 – Бег 60 м (хлопцы кат. А), бег 100 м (хлопцы кат. С), бег 60 м (дзяўчаты кат. В) 17.00-18.00 – Бег па перасечанай мясцовасці |
|