Апоўначы адбылася св. Імша пастэрка, якую ўпершыню ў якасці Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Літургія традыцыйна пачалася працэсіяй па Тракелях з копіяй абраза Маці Божай.
Другі дзень дыяцэзіяльных урачыстасцей пачаўся з аднаўлення сужэнскіх абяцанняў. У абрадзе ўдзельнічала больш за 60 пар. Як маладыя, так і тыя, хто разам ужо некалькі дзесяткаў гадоў, сабраліся, каб зноў скласці прысягу любові, вернасці, павагі і жыцця разам да смерці ў згодзе i еднасці.
Затым адбылася св. Імша, цэлебраваная біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У гаміліі арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч закрануў актуальную тэму захавання міру. Ён адзначыў, што праблема міру існуе ад пачатку стварэння і пачалася ад забойства Каінам свайго брата Авеля.