І для ўсёй супольнасці гродзенскай семінарыі вышэйзгаданая ўрачыстасць мела падвойны характар, а менавіта ў гэты дзень усе алюмны адправіліся ў парафіі Гродзенскай дыяцэзіі, каб расказаць пра сваё прызванне, а таксама каб падзякаваць за матэрыяльныя і духоўныя ахвяры на ўтрыманне семінарыі. Напэўна, гэта ёсць вялікая нагода да таго, каб кожны алюмн мог падзякаваць за гэтыя дары і сваім прыкладам заахвоціць іншых пайсці слядамі Хрыста.
Адначасова ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана пачынаецца ў парафіях душпастырскі візіт у сем’і вернікаў. Гэта ёсць важная падзея ў жыцці кожнага хрысціяніна. Таксама і ў ВДС склалася амаль 20-ці гадовая традыцыя душпастырскага візіту, падчас якога духоўныя айцы разам з братамі-дыяканамі наведваюць семінарыйную супольнасць.
†